Lyrics

Press about us

Download new album

Read About Making New Re1ikt Video

Беларускі progressive rock гурт Re1ikt рыхтуецца да выхаду новага альбома і прэзентуе відэакліп на загалоўную кампазіцыю дыска.

«Рэкі Пад Ільдом» — так называецца відэа, знятае гомельскім VJ Medwedsky. Музыкі прысвячаюць новую працу ўсім тым, хто змагаецца і нягледзячы ні на што пераадольвае цяжкасці.

Кліп здымаўся ў Гомелі, бо менавіта ў рок-сталіцы Беларусі прайшла значная частка творчага шляху гурта Re1ikt: «Хоць пачыналі мы ў Светлагорску, але менавіта на гомельскім лэйбле упершыню выйшаў наш альбом, у Гомелі мы выпусцілі DVD «Акустычная тэрапія». Там жа запісалі наш трэці альбом, які выходзіць на Вігма пры падтрымцы БМАgroup».

Гомельскія музыкі і іншыя дзеячы андэграўнду з вялікім цяплом і павагай ставяцца да калег, таму ласкава пагадзіліся ўдзельнічаць у здымках кліпа «Рэкі Пад Ільдом».

Яны папераменна выконваюць новую песню, як бы даючы паняць, што выбар ёсць у кожнага. І кожны можа нешта зрабіць у гэтым жыцці, галоўнае — захацець.

На мінулым тыдні музыкі выклалі ў Сеціва ролік, які адлюстроўвае здымачны працэс. За гэты час яго прагледзелі больш за 1 000 разоў!

Аляксандр Дземідзенка: «Я вельмі рады, што кліп і кампазіцыя выклікала такую цікавасць у слухачоў. Таму што наш новы альбом будзе вельмі прыгожым і мастацкім. Пры стандартным для рок-музыкі наборы інструментаў мы шмат эксперыментавалі, выкарыстоўвалі розныя эфекты і атрымалі на выхадзе незвычайную музыку».

Паглядзець і cпампаваць новы кліп Re1ikt можна тут.

А паслухаць, якім атрымаўся новы дыск Re1ikt, можна будзе 30 кастрычніка ў рамках канцэртнай прэзентацыі альбома «Рэкі Прабілі Лёд» у мінскім клубе Re:Рublic.
У канцэрце прымуць удзел беларускія гурты «Рокаш» і Partyzone, чые альбомы таксама выйшлі ў гэтым годзе, і Unia.


ЧИТАЙТЕ ТАКЖЕ:


DOWNLOAD ALBUMS:

Vytoki Re1ikt — «Vytoki»
Self-released, 2010 Free Download

home_songs Re1ikt — «Home Songs»
Self-released, 2009 Free Download

klinika Re1ikt — «Клиника»
Go - Records, 2009 Free Download

edinices Re1ikt — «Единиц’es»
Self-released, 2006 Free Download

magi Re123+ «MAGI»
Bad Mood Man Music Solitude Productions, 2010 Free Download

night_183_days_long Re123+ «Night 183 days long»
Self-released, 2010 Free Download

inscinctive_talks Re123+ «Instinctive Talks»
Self-released, 2008 Free Download

Re1ikt – «Акустическая Терапия» Re1ikt – «Акустическая Терапия»
Self-released, 2008 Free Download