Unusual Re1ikt Video
13.10.2011У гурта Re1ikt з’явіўся незвычайны відэакліп.
Яго зрабілі S-Studio (Масква) на песню «Брудная Дзяўчына» з акустычнага міні-альбома «Vytoki». Ён належыць да стыля AMV (anime music video — аматарскі відэаролік, які змантаваны з кадраў з мультфільмаў анімэ ці японскіх камп’ютэрных гульняў).
Дарэчы, гэты кліп заняў 4-ае месца ў конкурснае праграме на ўсерасійскім фестывалі анімэ і мангі «Animau-2011: Sweet vs Punk».
Падрабязней пра стварэнне відэароліка на «Брудную Дзяўчыну» можна пачытаць тут.
Прапануем вам спампаваць новы кліп Re1ikt у добрай якасці:
Download Re1ikt — Brudnaja Dzauchyna (video by S-Studio (Moscow)) — 177 Mb.







